Беларуская Служба

Швецыя перадасць Украіне ваеннай дапамогі на 1,4 мільярда долараў

19.02.2026 16:21
Найбольш значным пунктам дадзенага пакета дапамогі з'яўляюцца сістэмы СПА блізкага радыусу дзеяння.
Міністр абароны Швецыі Пал ЁнсанREUTERS

У чацвер Швецыя абвясціла аб пакеце ваеннай дапамогі Украіне на суму 12,9 мільярда крон (1,42 мільярда долараў), які ўключае сродкі супрацьпаветранай абароны, беспілотнікі, ракеты далёкага радыусу дзеяння і боепрыпасы, паведаміў урад Швецыі ў сваёй заяве.

Найбольш значным пунктам пакета з'яўляюцца сістэмы СПА блізкага радыусу дзеяння коштам 4,3 мільярда крон.

Разам з гэтым пакетам, які з'яўляецца часткай праграмы ў 40 мільярдаў крон на 2026 год, ваенная падтрымка Швецыі для Украіне з пачатку паўнамаштабнага расійскага ўварвання склала 103 мільярды крон (11,3 мільярда долараў), заявіў на прэс-канферэнцыі міністр абароны Швецыі Пал Ёнсан.

«Асноўная ўвага відавочная: новая прадукцыя сістэм супрацьпаветранай абароны, сродкі далёкага радыусу дзеяння і боепрыпасы для найбольш актуальных аператыўных патрэб Украіны», - напісаў міністр на платформе X.

Швецыя таксама абвясціла ў чацвер, што мае намер прадаставіць Сусветнаму банку гарантыі на крэдыт у памеры 2,5 мільярда долараў для Украіны.

Мірныя перамовы паміж Украінай і Расіяй у Жэневе, якія завяршыліся ў сераду, не прывялі да прарыву. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі заявіў, што незадаволены вынікам. Злучаныя Штаты паведамілі пра «значны прагрэс». 

PAP/Reuters/юл